Заказ білетаў на Беларускай чыгунцы








Заказ білетаў на Беларускай чыгунцы

Паважаныя пасажыры !!!

Карыстаючыся гэтай паслугай, Вы можаце выканаць бранiраванне месцаў на пасажырскiя цягнiкi, як унутрырэспублiканскага, так i мiжнароднага (краiны СНГ i Балтыi) паведамлення, з далейшым афармленнем праязных дакументаў (бiлетаў) у пунктах продажу (бiлетных касах) Беларускай чыгункi пры асабiстай яўцы. Бранiраванне месцаў ажыццяўляецца ад 60 да 1 сутак да адпраўлення цягнiка, згодна з усталяваным тэрмiнам папярэдняга продажу праязных дакументаў (бiлетаў) на патрэбны цягнiк.

Будзьце ўважлiвыя пры запаўненнi бланкаў: правiльна ўказвайце прозвiшча, iмя, iмя па бацьку. Ключавымi рэквiзiтамi заяўкi для вызначэння маршруту з`яўляюцца станцыя адпраўлення i станцыя прызначэння, нумар цягнiка з`яўляецца абавязковым удакладняючым рэквiзiтам варыянту праезда па гэтаму маршруту.

Кошт паслугi за бранiраванне складае 30 кап. за кожнае замоўленае месца.

У адным заказе афармляецца да чатырох месцаў.

Заказы прымаюцца ў прамым i бесперасадачным паведамленнi. Калi Вам неабходна аформiць заказ з перасадкай падчас паездкі, то неабходна адправiць два i больш заказаў, у залежнасцi ад колькасцi перасадак.

Для набыцця праязнога дакумента (бiлета) Вам цi Вашай даверанай асобе неабходна з`явiцца ў бiлетныя касы для афармлення праязных дакументаў у любы зручны для Вас час да заканчэння тэрмiну дзеяння Вашага заказу, які азначаны ў паведамленнi. Тэрмiн дзеяння заказу, як правiла, складае 2 сутак (уключаючы дзень бранiравання). Пры бранiраваннi за суткi да адпраўлення цягнiка афармленне заказу ажыццяўляецца да заканчэння тэрмiну, які азначаны ў паведамленнi. Пры бранiраваннi ў бягучыя суткi адпраўлення цягнiка дзеянне заказу спыняецца за 2 гадзiны да яго адпраўлення незалежна ад тэрмiну падачы заяўкi.

Для забеспячэння інфармавання клiента аб вынiках апрацоўкi заказу рэалiзаваны рэжым on-line апытання статусу заяўкi з дапамогай закладкi "Ваш заказ".

Адрасы, час працы пунктаў продажу праязных дакументаў можна даведацца па спасылцы.

Заяўкi разглядаюцца ў парадку iх паступлення ў Кантакт-цэнтр Беларускай чыгункi.

Правілы заказу білетаў.

Вы можаце заказаць паслугу па бранiраванню месцаў, якая ажыццяўляецца ад 60 сутак да 1 сутак да адпраўлення цягнiка, паводле ўсталяваных тэрмiнаў папярэдняга продажу праязных дакументаў (бiлетаў) на патрэбны цягнiк.

Апрацоўка заявак ажыцяўляецца кругласутачна, па вынiках якой Вы атрымаеце паведамленне аб замове на e-mail, паказаны ў Вашай заяўцы. Паведамленне будзе змяшчаць умовы афармлення праязных дакументаў.

Афармленне праезду павiнна быць зроблена ў тэрмiны, азначаныя ў паведамленніi, у адваротным выпадку месцы будуць рэалiзаваны ў парадку свабоднага продажу.

Афармленне праязных дакументаў у мiжнародных чыгуначных зносінах ў дзяржавы СНД i Балтыi ажыцяўляецца на падставе звестак аб дакуменце,

якi сведчыць пра асобу пасажыра (дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў - пасведчання аб нараджэннi). Пры афармленнi iльготнага праезду неабходна прадстаўляць арыгiнал дакументу, якi дае права на льготу.

Звяртаем Вашу ўвагу, што афармленне праязных дакументаў ажыцяўляецца толькi на асоб, указаных у заяўцы.

Звяртаем Вашу ўвагу, што афармленне праязных дакументаў (бiлетаў) па групавых заяўках ажыцяўляецца ў адпаведнасцi з Парадкам арганiзацыi перавозак арганiзаваных груп пасажыраў цягнiкамi рэгiянальных, мiжрэгiянальных i мiжнародных лiнiй на Беларускай чыгунцы, якi даступны па спасылцы .

Выбiраючы наступную аперацыю, Вы пацвярджаеце сваю згоду з названымi ўмовамi.